Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

ён цяпер не той

  • 1 фальварковец

    фальварковец, -оўца м., разм.
    Житель или владелец фольварка.
    Касцёл для фальваркоўца аставаўся вызначэннем не веравызнання, а нацыянальнасці... Чорны. Раней дык з вясны (Пётра) выпраўляўся ў заробкі, батрачыць на фальваркоўцаў, цяпер жа было невядома, якія дзе будуць заробкі, ды і стаў не халасты - жанаты. Быкаў....Нейкі фальварковец, стоячы ў натоўпе такіх самых, як і ён, і чакаючы, калі закончыцца імша ў касцёле, даводзіў гучна, што той, хто быў нічым, той і будзе нічым, бо з нічога не атрымаецца нешта. Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > фальварковец

  • 2 упаляваць

    упаляваць зак.
    Добыть во время охоты.
    Цяпер зайцы ў лясах гуляюць, іх упалюеш без прынады, тым болей, што ганчак харошы, ёсць сэнс прайсціся па парошы. Колас. У той дзень ён (Жарнасек) пайшоў на паляванне, не дзеля таго, каб што ўпаляваць, а больш каб пахадзіць па тайзе. Асіпенка. Зімой дзічка ўпалюе, б'е рыбу ў ледастаў. Лужанін. Дамовіліся: стану жонкай таго, хто хутчэй упалюе аленя. Карпюк.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > упаляваць

  • 3 неруш

    неруш, -ы ж. разм.
    Что-либо нетронутое, первозданное.
    Гэта той самы бярэзнік, дзе летась наш дзядзька, ходзячы па грыбах, напаў на неруш і набраў цэлую сявеньку слаўных баравікоў-бярозавікаў. Колас. А замест большай сцежкі, з вострага кліна далёка ўніз, на ніжэйшыя загуменні ды загароддзі, снежная неруш - вечар такі надыходзіў - праразалася палазамі саней. Брыль. Цяпер на месцы фрэсак белая неруш тынку. Арлоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > неруш

  • 4 камяніца

    камяніца, -ы ж.
    1. Каменное или кирпичное строение.
    Учарнелыя драўляныя пабудовы і аблезлыя камяніцы хмурна і санліва драмалі абапал. Мележ. Той, каго чакалі, хто зайшоў у камяніцу, ці не выходзіў, ці выпарыўся праз комін, растаў у паветры. Лужанін. І я хадзіў, валэндаўся сюды-туды міма абгароджаных жалезнымі платамі дворыкаў і змрочных камяніц. Сачанка.
    2. абл. Каменистая почва.
    Там пясок і камяніца - кепска для ячменя: на адну кальвіну збожжа зелля больш як жменя. Колас. На камяніцы (гэта, можна сказаць, не была ўжо камяніца) добра расло, добра спела і добра павінна было прыбрацца з поля пад працавітымі рукамі гэтай сям'і. Чорны. Цяпер у Катоў асталася шастуха - шостая частка валокі, па цяперашніх мерках - тры гектары з нечым, ды і тая не зямля, адна камяніца. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > камяніца

  • 5 шляхцюк

    шляхцюк, -а м., зневаж.
    Молодой шляхтич.
    Але сяды-тады хацелася яшчэ паглядзець, як весяліцца моладзь, а калі што - то і стукнуць па карку якому-небудзь шляхцюку ці панскаму падбрэхічу. Дамашэвіч. Ён (Іван) так трэснуў шляхцюка па галаве, што той расцягнуўся на зямлі і заверашчаў, як недарэзанае парася. Машара. І вось цяпер, калі яна забаўляе паноў у гасцінай, я адчуваю: пані нацкуе гэтых небяспечных шляхцюкоў супраць Рыгора... Бажко.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шляхцюк

  • 6 гамарня

    гамарня (гамэрня), -і ж. разм.
    1. Многоголосый крик, бестолковый говор, разговор.
    Але яго (Нічыпара) словы ледзьве можна было распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ. Чарот. Гамарня, носяць на каромыслах цэбры з яблыкамі, мяшчане журавіны марожаныя з рук ірвуць - на пахмелле. Караткевіч. Дзед Фэлька прывык жыць адзін і злосна пазіраў на сынаву шумлівую гамэрню, а калі сына і нявесткі не было дома, ганяў дзяцей з кута ў кут... Тычына.
    2. Огромное неуютное помещение.
    Некалькі сотак чалавек... выглядала на добрую грамаду людзей, але тут - у гэтай велізарнай і пустой гамэрні - мы самі сабе выдаліся саўсім маленькай жменькай. Ядвігін Ш.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гамарня

  • 7 гамэрня

    гамарня (гамэрня), -і ж. разм.
    1. Многоголосый крик, бестолковый говор, разговор.
    Але яго (Нічыпара) словы ледзьве можна было распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ. Чарот. Гамарня, носяць на каромыслах цэбры з яблыкамі, мяшчане журавіны марожаныя з рук ірвуць - на пахмелле. Караткевіч. Дзед Фэлька прывык жыць адзін і злосна пазіраў на сынаву шумлівую гамэрню, а калі сына і нявесткі не было дома, ганяў дзяцей з кута ў кут... Тычына.
    2. Огромное неуютное помещение.
    Некалькі сотак чалавек... выглядала на добрую грамаду людзей, але тут - у гэтай велізарнай і пустой гамэрні - мы самі сабе выдаліся саўсім маленькай жменькай. Ядвігін Ш.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гамэрня

  • 8 драбнічка

    сущ.
    крупинка

    || Мы не мелі б цяпер нават драбнічкі з той каштоўнай дакументальнай інфармацыі...

    Беларуска-расейскі слоўнік > драбнічка

См. также в других словарях:

  • Всебелорусское народное собрание — (белор. Усебеларускі народны сход)  общее собрание представителей белорусского правительства и других ветвей власти, руководителей и тружеников предприятий, деятелей науки и культуры. По мнению организаторов, одна из важнейших форм… …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»